РУС БЕЛ ENG

У перыяд з 6 па 11 снежня 2021/2022 навучальнага года ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “У вянок Максіму Багдановічу!”

13.12.2021

 

Вечна светлы і вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.
Мы табой ганарымся — і плачам.
Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым. (У. Караткевіч «Багдановічу»)

 

 

   
    У перыяд з 6 па 11 снежня 2021/2022 навучальнага года ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “У вянок Максіму Багдановічу!”.
Мэты тыдня:
 - фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры;
 - папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры;
 - далучэнне дзяцей да літаратурнай спадчыны свайго народа;
 - стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці, творчых здольнасцей, эстэтычных і духоўна-маральных якасцей вучняў;
 - выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму;
 - удасканаленне майстэрства настаўнікаў праз падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне пазакласных мерапрыемстваў.
    У прадметным Тыдні прымалі ўдзел вучні V-XI класаў. У рамках Тыдня былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, якія давалі магчымасць кожнаму вучню праявіць свае не толькі інтэлектульныя здольнасці, а і творчыя.
    На першым паверсе былі арганізаваны тэматычныя выставы, якія ўключалі ў сябе творчыя работы вучняў:
“Праз колеры і фарбы да М.Багдановіча”(ілюстрацыі) – V - VII класы;
“Вялікія словы на вялікай мове” (цытаты з вершаў) – VIII класы;
“Дарогамі М.Багдановіча” (буклеты) – IX - XI класы;
“М.Багдановіч: і не знікаць паэтам вечна” (кніжная выстава).
   У кожнай намінацыі лепшыя работы нашых вучняў былі адзначаны журы. Дыпломы атрымалі: Чарнейка Ганна і Юрцэвіч Арына, вучаніцы VII “Д” класа, Казмерчук Ульяна, вучаніца VIII “Б” класа, Сіжук Вераніка і Шыленка Анастасія, вучаніцы VIII “Г” класа, Пераход Яна, вучаніца XI “Т” класа. Таксама ўзнагародзілі дыпломамі самыя актыўныя класы: IX”А”, X “Б”, X “Т”, XI “Т”.
На працягу Тыдня былі арганізаваны“Музычныя перапынкі”, на якіх гучалі аўдыязапісы літаратурных песень на словы М. Багдановіча, а таксама розныя цікавыя мерапрыемствы, якія садзейнічалі павышэнню інтэлектуальных здольнасцей і праяўленню спаборніцкага духу вучняў.
   Для навучэнцаў VI-х класаў была арганізавана бяседа-вандроўка “Шляхамі М.Багдановіча” з праглядам фільма пра паэта “З дому на Радзіму” з наступным абмеркаваннем і правядзеннем бліц-віктарыны па творчасці М.Багдановіча.
Вучні VII-х класаў праявілі свае інтэлектуальныя здольнасці ў гульні-віктарыне “Перамагае той, хто ведае” ( па жыцці і творчасці М.Багдановіча). Чатыры каманды, “Васількі”, “Рамонкі”, “Каласкі” і “Вяночкі”, правяралі сваё веданне жыццёвага і творчага шляху паэта. І хоць пераможцамі стала каманда “Вяночкі”, усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя гульнёй.
Для вучняў VIII-х класаў была арганізавана завочная экскурсія ў музей М. Багдановіча “Светлы ж след будзе вечна жывым…” і літаратурная гасцёўня “На крылах паэзіі М.Багдановіча”. Падчас завочнага падарожжа па музеі М.Багдановіча навучэнцы не толькі ўзнавілі веды пра жыццё вялікага беларускага паэта, а і ўбачылі асабістыя рэчы сям’і Багдановіча. Асабліва зацікавілі дзяцей чатыры мемарыяльныя пакоі – кабінет бацькі, гасціная, жаночы і дзіцячы пакоі, дзе можна было ўбачыць рэчы інтэр’ера і быту к. XIX пач. XX стагоддзяў. А ўдзельнікі літаратурнай гасцёўні гаварылі аб незвычайным літаратурным таленце М.Багдановіч, аб ролі паэта ў развіцці беларускага пісьменства, у нацыянальным і духоўным адраджэнні беларусаў. А таксама слухалі песні на словы М.Багдановіча і вершы, якія з натхненнем чыталі самі.
   Дзесяцікласнікі спаборнічалі ў віктарыне “У паэтычным садзе Максіма Багдановіча”. Яны цудоўна справіліся з конкурсамі віктарыны: на лепшага знаўца творчай біяграфіі Максіма Багдановіча, на лепшага чытальніка твораў паэта; на лепшага знаўца зместу твораў песняра.
   Вялікую цікавасць у навучэнцаў XI-х класаў выклікала мерапрыемства-спаборніцтва “Свая гульня” па творчасці М.Багдановіча. Удзельнікі праявілі высокі ўзровень ведаў творчай спадчыны паэта.
   Завяршыўся Тыдзень конкурсам чытальнікаў твораў М.Багдановіча “І застаўся ты ў нашых душах…”, удзельнікамі якога сталі вучні V-VII класаў, якія паказалі высокі ўзровень валодання мастацкім словам, чытаючы любімыя вершы песняра. Самымі актыўнымі і творчымі былі навучэнцы V- х класаў. Уладальніцай дыплома I ступені стала Верамейчук Алена, вучаніца V “Е” класа, дыплом II ступені атрымалі Шчацінкіна Соф’я, вучаніца V “Е” класа, Чарненка Міраслава, Базанава Вікторыя, Дручык Ганна, вучаніцы V “А” класа, дыпломам III ступені былі адзначаны Яцкавец Ілья, вучань V “Е” класа, Ятчук Максім, вучань V “В” класа, Філюк Дар’я, вучаніца VI “Е” класа і Вечар Наяна, вучаніца VII “А” класа.
   Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках Тыдня, спрыялі пашырэнню ведаў вучняў пра жыццёвы шлях і літаратурную спадчыну Максіма Багдановіча, які заўсёды будзе ззяць яркай зоркай на небасхіле беларускай літаратуры.

 

 

поделиться в: